**Hydra** - гэта **гульнявы лаўнчар** з уласным убудаваным **кліентам BitTorrent**і**самастойным scraper`ом для рэпакаў**.
<br>
Лаўнчар напісаны на TypeScript (Electron) і Python, які кіруе сістэмай торэнтаў з дапамогай libtorrent.
## Асаблівасці
- Самастойны scraper рэпакаў сярод усіх найбольш надзейных вэб-сайтаў у [Megathread](https://www.reddit.com/r/Piracy/wiki/megathread/)
- Убудаваны кліент BitTorrent
- Інтэграцыя How Long To Beat (HLTB) на старонцы гульні
- Настройка шляху сцягвання
- Паведамленні аб абнаўленні спісу рэпакаў
- Падтрымка Windows і Linux
- Рэгулярныя абнаўленні
-І многае іншае...
## Усталёўка
Каб усталяваць, выканайце наступныя крокі:
1. Спампуйце апошнюю версію Hydra з [старонкі рэлізаў](https://github.com/hydralauncher/hydra/releases/latest).
- Загрузіце толькі .exe, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Windows.
- Загрузіце .deb ці .rpm ці .zip, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Linux (у залежнасці ад вашага дыстрыбутыва Linux).
2. Запусціце спампаваны файл.
3. Атрымлівайце асалоду ад Hydra!
## <a name="contributing"> Уклад
### <a name="join-our-telegram"></a> Далучайцеся да нашага Telegram
Мы засяроджваем нашы абмеркаванні ў нашым канале [Telegram](https://t.me/hydralauncher).
### Форк і кланаванне рэпазітара
1. Форкніце рэпазітар [(націсніце тут, каб зрабіць форк зараз)](https://github.com/hydralauncher/hydra/fork)
2. Склануйце свой форкнуты код `git clone https://github.com/ваше_имя_пользователя/hydra`
3. Стварыце новую галіну
4. Адпраўце свае каміты
5. Адпраўце Pull Request
### Спосабы ўнесці свой уклад
- Пераклад: Мы хочам, каб Hydra была даступная як мага большай колькасці людзей. Не саромейцеся дапамагаць перакладаць на новыя мовы ці абнаўляць і паляпшаць тыя, якія ўжо даступныя ў Hydra.
- Код: Hydra створаны з выкарыстаннем TypeScript, Electron і крыху Python. Калі хочаце ўнесці свой уклад, далучайцеся да нашага канала [Telegram](https://t.me/hydralauncher)!
Yarn - мэнэджэр пакетаў для Node.js. Калі вы яшчэ не ўсталявалі Yarn, зрабіце гэта, прытрымліваючыся інструкцыям на [yarnpkg.com](https://classic.yarnpkg.com/lang/en/docs/install/).
Упэўніцеся, што ў вас усталяваны Python 3.9 на вашым кампутары. Вы можаце загрузіць і ўсталяваць яго з [python.org](https://www.python.org/downloads/release/python-3913/).