[](https://hydralauncher.site)

Hydra Launcher

Hydra - гэта гульнявы лаўнчар з уласным убудаваным кліентам BitTorrent і самастойным scraper`ам для рэпакаў.

[![build](https://img.shields.io/github/actions/workflow/status/hydralauncher/hydra/build.yml)](https://github.com/hydralauncher/hydra/actions) [![release](https://img.shields.io/github/package-json/v/hydralauncher/hydra)](https://github.com/hydralauncher/hydra/releases) [![pt-BR](https://img.shields.io/badge/lang-pt--BR-green.svg)](README.pt-BR.md) [![en](https://img.shields.io/badge/lang-en-red.svg)](README.md) [![ru](https://img.shields.io/badge/lang-ru-yellow.svg)](README.ru.md) [![uk-UA](https://img.shields.io/badge/lang-uk--UA-blue)](README.uk-UA.md) [![be](https://img.shields.io/badge/lang-be-orange)](README.be.md) [![es](https://img.shields.io/badge/lang-es-red)](README.es.md) ![Hydra Catalogue](./docs/screenshot.png)
## Змест - [Апісанне](#апісанне) - [Асаблівасці](#асаблівасці) - [Усталёўка](#усталёўка) - [Уклад](#contributing) - [Далучайцеся да нашага Telegram](#join-our-telegram) - [Форк і кланаванне рэпазітара](#форк-і-кланаванне-рэпазітара) - [Спосабы ўнесці свой уклад](#спосабы-ўнесці-свой-уклад) - [Структура праекту](#структура-праекту) - [Зборка з зыходнага коду](#зборка-з-зыходнага-коду) - [Усталёўка Node.js](#усталёўка-nodejs) - [Усталёўка Yarn](#усталёўка-yarn) - [Усталёўка залежнасцяў Node](#усталёўка-залежнасцяў-node) - [Усталёўка Python 3.9](#усталёўка-python-39) - [Усталёўка залежнасцяў Python](#усталёўка-залежнасцяў-python) - [Пераменныя асяроддзі](#пераменныя-асяроддзі) - [Запуск](#запуск) - [Зборка](#зборка) - [Зборка кліента BitTorrent](#зборка-кліента-bittorrent) - [Зборка прыкладання Electron](#зборка-прыкладання-electron) - [Удзельнікі](#удзельнікі) ## Апісанне **Hydra** - гэта **гульнявы лаўнчар** з уласным убудаваным **кліентам BitTorrent** і **самастойным scraper`ом для рэпакаў**.
Лаўнчар напісаны на TypeScript (Electron) і Python, які кіруе сістэмай торэнтаў з дапамогай libtorrent. ## Асаблівасці - Самастойны scraper рэпакаў сярод усіх найбольш надзейных вэб-сайтаў у [Megathread](https://www.reddit.com/r/Piracy/wiki/megathread/) - Убудаваны кліент BitTorrent - Інтэграцыя How Long To Beat (HLTB) на старонцы гульні - Настройка шляху сцягвання - Паведамленні аб абнаўленні спісу рэпакаў - Падтрымка Windows і Linux - Рэгулярныя абнаўленні - І многае іншае... ## Усталёўка Каб усталяваць, выканайце наступныя крокі: 1. Спампуйце апошнюю версію Hydra з [старонкі рэлізаў](https://github.com/hydralauncher/hydra/releases/latest). - Загрузіце толькі .exe, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Windows. - Загрузіце .deb ці .rpm ці .zip, калі жадаеце ўсталяваць Hydra на Linux (у залежнасці ад вашага дыстрыбутыва Linux). 2. Запусціце спампаваны файл. 3. Атрымлівайце асалоду ад Hydra! ## Уклад ### Далучайцеся да нашага Telegram Мы засяроджваем нашы абмеркаванні ў нашым канале [Telegram](https://t.me/hydralauncher). ### Форк і кланаванне рэпазітара 1. Форкніце рэпазітар [(націсніце тут, каб зрабіць форк зараз)](https://github.com/hydralauncher/hydra/fork) 2. Склануйце свой форкнуты код `git clone https://github.com/ваше_имя_пользователя/hydra` 3. Стварыце новую галіну 4. Адпраўце свае каміты 5. Адпраўце Pull Request ### Спосабы ўнесці свой уклад - Пераклад: Мы хочам, каб Hydra была даступная як мага большай колькасці людзей. Не саромейцеся дапамагаць перакладаць на новыя мовы ці абнаўляць і паляпшаць тыя, якія ўжо даступныя ў Hydra. - Код: Hydra створаны з выкарыстаннем TypeScript, Electron і крыху Python. Калі хочаце ўнесці свой уклад, далучайцеся да нашага канала [Telegram](https://t.me/hydralauncher)! ### Структура праекту - torrent-client: Мы выкарыстоўваем libtorrent, бібліятэку Python, для кіравання торэнт-загрузкамі. - src/renderer: Карыстацкі інтэрфейс прыкладання. - src/main: Увесь асноўны функцыянал тут. ## Зборка з зыходнага коду ### Усталёўка Node.js Упэўніцеся, што ў вас усталяваны Node.js на вашым кампутары. Калі не, загрузіце і ўсталюйце яго з [nodejs.org](https://nodejs.org/). ### Усталёўка Yarn Yarn - мэнэджэр пакетаў для Node.js. Калі вы яшчэ не ўсталявалі Yarn, зрабіце гэта, прытрымліваючыся інструкцыям на [yarnpkg.com](https://classic.yarnpkg.com/lang/en/docs/install/). ### Усталёўка залежнасцяў Node Перайдзіце ў каталог праекта і ўсталюйце залежнасці Node, выкарыстоўваючы Yarn: ```bash cd hydra yarn ``` ### Усталёўка Python 3.9 Упэўніцеся, што ў вас усталяваны Python 3.9 на вашым кампутары. Вы можаце загрузіць і ўсталяваць яго з [python.org](https://www.python.org/downloads/release/python-3913/). ### Усталёўка залежнасцяў Python Усталюйце неабходныя залежнасці Python, выкарыстоўваючы pip: ```bash pip install -r requirements.txt ``` ## Пераменныя асяроддзі Вам спатрэбіцца ключ API SteamGridDB, каб атрымаць значкі гульняў пры ўсталёўкі. Калі вы жадаеце выкарыстоўваць onlinefix у якасці рэпака, вам трэба дадаць вашыя ўліковыя дадзеныя ў файл .env. Як толькі вы атрымаеце ключ, вы зможаце скапіяваць або пераназваць файл `.env.example` у `.env` і змясціць у яго `STEAMGRIDDB_API_KEY`, `ONLINEFIX_USERNAME`, `ONLINEFIX_PASSWORD`. ## Запуск Пасля таго як усё наладжана, вы можаце выканаць наступную каманду, каб запусціць працэс Electron і кліента BitTorrent: ```bash yarn dev ``` ## Зборка ### Зборка кліента BitTorrent Збярыце кліент BitTorrent з дапамогай гэтай каманды: ```bash python torrent-client/setup.py build ``` ### Зборка прыкладання Electron Збярыце прыкладанне Electron, выкарыстоўваючы гэтую каманду: На Windows: ```bash yarn build:win ``` На Linux: ```bash yarn build:linux ``` ## Удзельнікі ## Ліцэнзія Hydra ліцэнзавана ў адпаведнасці з [MIT License](LICENSE).